Напад на пасольства Ізраіля ў Турцыі

21 сентября 2016

Паліцыі ўдалося абясшкодзіць невядомага з нажом пры спробе прабрацца на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва. Яго ранілі ў нагу і даставілі ў бальніцу. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, 38-гадовы мужчына пакутуе ад псіхічнага захворвання. Квартал, дзе адбыўся інцыдэнт, быў перакрыты. Дыпламатаў эвакуіравалі, ніхто не пацярпеў. Ідзе расследаванне.