Напад на мячэць у Канадзе ўчыніў студэнт найстарэйшага ўніверсітэта краіны

31 января 2017

Як паведамляе паліцыя Квебека, за атакай стаіць Аляксандр Бісанэт - франкамоўны канадзец, які прыняў іслам. Ён сам выклікаў паліцыю пасля зробленага. Нагадаем, у выніку страляніны ў мусульманскім культурным цэнтры напярэдадні загінулі шэсць чалавек і яшчэ каля 20-ці параненыя. Дома ў Бісанэта знайшлі розную зброю, у тым ліку аўтамат Калашнікава. Яму прад'яўленыя абвінавачанні па 11-ці пунктах ва ўчыненні тэракта.