Перадвыбарны азарт у Францыі

25 ноября 2016

На тэледэбатах у барацьбе за права стаць кандыдатам у прэзідэнты ад правацэнтрысцкай партыі "Рэспубліканцы" былы прэм'ер-міністр краіны Франсуа Фіён перамог свайго саперніка Алена Жупэ.

На тэледэбатах кандыдаты разважалі пра ўнутраныя праблемы Францыі. У пытаннях знешняй палітыкі закранулі адносіны з Расіяй і ўрэгуляванні канфліктаў ва Украіне і Сірыі.

Франсуа Фіён заявіў, што цяперашняя палітыка Францыі ў дачыненні Расіі абсурдная і небяспечная. Экс-прэм'ер прапанаваў "сесці за стол перамоваў з рускімі, не пытаючыся згоды Злучаных Штатаў, каб аднавіць сувязі". Разам з тым Фіён запэўніў, што не збіраецца ў выпадку абрання прэзідэнтам адмаўляцца ад цеснага саюза з ЗША. Другі тур праймерыз у Францыі адбудзецца ў нядзелю.