Наезд на велатурыстаў у Таджыкістане можа быць тэрактам

30 июля 2018

Сярод іншых версій улады разглядаюць разбойны напад, абрабаванне і забойства. Зараз спрабуюць знайсці 3 злачынцаў. Здарэнне, нагадаем, адбылося сёння. Машына ўехала ў групу велатурыстаў. Чацвёра загінулі. Сярод іх двое амерыканцаў, швейцарац і галандзец. Яшчэ трох пацярпелых шпіталізавалі. Пасля наезду пасажыры аўто напалі на веласіпедыстаў з нажамі і агнястрэльнай зброяй. Двух злачынцаў ліквідавалі. Справа знаходзіцца пад асабістым кантролем прэзідэнта краіны.