Народнай артыстцы Расіі, мастацкаму кіраўніку Маскоўскага дзяржаўнага музычнага тэатра фальклору "Руская песня" Надзеі Бабкінай сёння 65. З юбілеем артыстку павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Надзея скончыла Гнесінку, дзе і сфарміравала свой ансамбль. Надзея Бабкіна выпусціла зборнікі "Рускія народныя спевакі", "З рэпертуару ансамбля "Руская песня". Гэтыя кнігі выкарыстоўваюцца як дапаможнікі ў музычных ВНУ Расіі. У творчай біяграфіі артысткі і ансамбля некалькі дзясяткаў пласцінак. Надзея Бабкіна неаднаразова была ў нашай краіне. І ў 2005 годзе атрымала спецыяльную ўзнагароду Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і паразумення", а ў 2006-м узнагароджаная ордэнам Францыска Скарыны. Ёсць яе зорка на Алеі зорак у Віцебску.