Над Яванскім морам разбіўся пасажырскі самалёт

29 октября 2018

Экстранная інфармацыя. Над Яванскім морам некалькі гадзін назад разбіўся пасажырскі самалёт мясцовай авіякампаніі Lion Air. На яго борце знаходзіліся 188 чалавек, уключаючы экіпаж. Лайнер выконваў рэйс з Джакарты ў Панкалпінанг. Паветранае судна прапала з радараў праз 13 хвілін пасля ўзлёту. Зараз недалёка ад вострава Ява ідзе пошукава-выратавальная аперацыя. Ужо выяўлены абломкі інданезійскага "Боінга". З месца трагедыі прыходзяць першыя кадры. Праз гадзіну мы раскажам падрабязнасці.