Над ЗША пранёсся разбуральны тарнада

12 мая 2014

Толькі па шчаслівай выпадковасці ў ЗША абышлося без ахвяр. Па краіне прайшоўся разбуральны тарнада. У штаце Місуры знішчаны амаль 300 дамоў. У адным з гарадоў (недалёка ад Канзаса) разбурана 80% будынкаў, у тым ліку школа і царква. Без жылля засталіся некалькі тысяч чалавек. Камунальныя службы зараз аднаўляюць электразабеспячэнне. Метэаролагі тым часам зноў папярэджваюць аб пагрозе стварэння новых тарнадаў.