Над расійскім рэгіёнам сёння ўзарваўся метэарыт

15 февраля 2013
Зрэшты, ад гэтага відавочна не лягчэй жыхарам Чалябінскай вобласці, сотні чалавек зараз застаюцца ў бальніцах. Ударнай хваляй у дамах выбіла шкло, асколкі няпрошанага госця пашкодзілі будынкі. Астраномы гавораць: такія вялікія касмічныя аб'екты пранікаюць у нашу атмасферу вельмі рэдка. Яны ж пры гэтым задаюцца пытаннем: ці звязаны чалябінскі метэарыт з іншым буйным астэроідам, які сёння ўначы наблізіцца на мінімальную для падобных нябесных цел адлегласць? 
Такое відовішча не забудзеш. Калі знакаміты Тунгузскі метэарыт упаў у глухую тайгу, то чалябінскі абраў населены пункт. На шчасце, метэарыт быў не такі вялізны, і зямная атмасфера яго адолела.
Пасля таго як з неба пасыпаліся абломкі, якія гарэлі, у Чалябінску пачаліся праблемы з сотавай сувяззю. Пашкодзіла будынкі, разбурылася сцяна на мясцовым цынкавым заводзе. Паднялося воблака дыму і пылу, быў заблакіраваны рух па дарозе побач. Гаворка ідзе пра тысячы пацярпелых.
Падзенне асколкаў метэарыта бачылі таксама ў Свярдлоўскай вобласці, а прайшоў касмічны аб'ект ад Казахстана праз поўдзень Цюменскай і Курганскай абласцей. Гэтая падзея не толькі расійскага - планетарнага маштабу. Гучаць каментарыі самага высокага ўзроўню.
Абмеркаванне неверагоднай падзеі літаральна ўзарвала інфармацыйную прастору планеты. Аматары сенсацый нават паспелі размясціць у Інтэрнэце фота кратара - нібы ад чалябінскага метэарыта. Неўзабаве высветлілася, што гэта фота туркменскай газавай варонкі. Зразумела, што ажыятаж яшчэ доўга не сціхне. Тым больш што сёння пад прыцэлам магутных тэлескопаў недалёка ад Зямлі пройдзе яшчэ і буйны астэроід.
Такім чынам, баяцца не трэба, спяшаюцца супакоіць спецыялісты. Наколькі 45-метровы астэроід DA14 звязаны з чалябінскім метэарытам - прадмет для далейшых дыскусій і даследаванняў. Што б ні было, сённяшні дзень увойдзе яркай падзеяй у сусветную гісторыю астраноміі.