Над Аўстраліяй пранёсся вялізны метэарыт

24 мая 2019

Яркая ўспышка, якая суправаджалася грукатам,  асвяціла начное неба, затым  нябеснае  цела ўпала ў  акіян. Маса метэора  каля 40 тон, а  па  памеры ён  быў  супастаўны  з  легкавым  аўтамабілем.  Нягледзячы  на  тое  што  метэарыт  распаўся  на  часткі  пры выбуху,  ён  уяўляў небяспеку  для  населеных  пунктаў,  бо  на  зямлю  маглі  ўпасці яго  фрагменты агульнай  масай  3-4  тоны.