Пачаўся працэс пазбаўлення дэпутацкай недатыкальнасці Марын Ле Пен

27 апреля 2017

Еўрапарламент пачаў працэс пазбаўлення дэпутацкай недатыкальнасці кандыдата ў прэзідэнты Францыі Марын Ле Пен. Адпаведная просьба паступіла ад паліцыі Пятай рэспублікі. Здыманне імунітэту дазволіць праводзіць далейшае расследаванне наконт нямэтавага выкарыстання сродкаў ЕС, у прыватнасці, для выплаты зарплаты партыйным працаўнікам "Нацыянальнага фронта". Дарэчы, працэдура ў Еўрапарламенце пачалася на апошнім этапе прэзідэнцкай гонкі. Марын Ле Пен і Эмануэль Макрон сустрэнуцца ў апошнім туры выбараў 7 мая. У папярэднім лідзіраваў Макрон, апярэджваючы Ле Пен на тры працэнты.