Пачаўся галоўны конкурс Канскага фестывалю

17 мая 2013

Паказам псіхалагічнай кінадрамы рэжысёра Франсуа Азона Усяго 17 пачаўся галоўны конкурс Канскага фестывалю. Карціна пра маладую студэнтку, якая з уласнага жадання вырашае стаць дзяўчынай лёгкіх паводзін. Пазней прайшоў паказ другой карціны - Элі рэжысёра Эскалантэ. У цэнтры сюжэта  - адносіны 12-гадовай дзяўчынкі і  маладога паліцэйскага-пагранічніка. Пара вырашае збегчы, папярэдне выкраўшы партыю канфіскаванага какаіну. Іх ловяць і пачынаюць катаваць. Стужка выклікала неадназначную рэакцыю гледачоў. Многія пакідалі залу да канчатка паказу. Усяго за галоўны прыз фестывалю - Залатую пальмавую галіну - змагаюцца 20 карцін. Пераможца вызначыцца 26 мая.