Пачалося вывяржэнне вулкана Сакурадзіма

19 августа 2013

На паўднёвым захадзе Японіі пачалося вывяржэнне вулкана Сакурадзіма. Ён выкінуў слуп дыму і попелу на вышыню 6 кіламетраў. Па словах відавочцаў, з кратара вылятаюць у неба буйныя камяні. Размешчаны непадалёк горад Кагасіма ахутаны змрокам - літаральна за гадзіну яго вуліцы засыпала попелам. Мясцовым жыхарам рэкамендавана не пакідаць свае дамы, а на вуліцах выкарыстоўваць ахоўныя маскі. У шэрагу раёнаў уведзены найвышэйшы ўзровень небяспекі.