Пачатак ваеннай аперацыі ў Емене

27 марта 2015

Краіны Персідскага заліва афіцыйна апавясцілі Савет Бяспекі ААН аб пачатку ваеннай аперацыі ў Емене. Там працягваюць бамбіць пазіцыі шыіцкіх паўстанцаў - хусітаў. Яны кантралююць значную частку блізкаўсходняй дзяржавы. Прыходзяць паведамленні аб магутных выбухах, дзясятках параненых і загінуўшых. За мінулую ноч падчас аперацый "Бура рашучасці" была знішчана большая частка сродкаў СПА, якія належалі мяцежнікам. На фоне таго, што адбываецца, Емен ахапілі шматтысячныя акцыі пратэсту. Напярэдадні прастору над краінай аб’явілі забароненай для палётаў зонай. Эксперты не выключаюць і пачатак наземнай аперацыі. Да мяжы з Еменам сцягнута цяжкае ўзбраенне.