Пачалася ліквідацыя другой па памерах металургічнай кампаніі Вялікабрытаніі

23 мая 2019

Чаканне Брэксіту  і паніжэнне курсу фунта стэрлінгаў. Усё гэта негатыўна адбілася на дзейнасці  адной з найбуйнейшай сталеліцейных брытанскіх кампаній. Банкруцтва "Брыціш сціл"  пагражае стратай пяці  тысяч рабочых месцаў. Як чакаецца, пад скарачэнне таксама патрапяць каля 20-ці тысяч супрацоўнікаў тых фірм, якія звязаныя з яе  сістэмай паставак. Раней урад Вялікабрытаніі  адмовіўся  падаць кампаніі заем  на некалькі дзясяткаў мільёнаў фунтаў. Высокім судом Лондана  прынята рашэнне  аб ліквідацыі "Брыціш сціл".