Геамагнітная бура, меркавана сёння, абрынецца на Зямлю. Навукоўцы-астрафізікі зафіксавалі на Сонцы незвычайную плазменную актыўнасць. На паверхні зоркі ўтварылася так званая каранальная дзірка, праз якую адбыўся выкід часціц. Адным з наступстваў геамагнітнай буры будуць інтэнсіўныя палярныя ззянні. Таксама не выключаны збоі ў працы GPS- навігацыі і мабільнай сувязі.













