На заходнія і цэнтральныя штаты ЗША абрушыліся снежныя завеі

3 февраля 2016

Ва ўладзе непагадзі аказаліся больш як 13 мільёнаў чалавек. У некаторых раёнах вышыня снежнага покрыва менш, чым за суткі дасягнула 50 сантыметраў. Парушаны транспартныя зносіны. Зафіксаваныя ДТЗ. Тым часам на паўднёвым усходзе ЗША небывалае пацяпленне. У Нэшвіле зафіксаваны тэмпературны рэкорд - плюс 24. Паводле слоў сіноптыкаў, цяпло суправаджаецца моцным ветрам, а гэта можа выклікаць моцныя навальніцы і тарнада.