На захадзе Турцыі працягваецца выратавальная аперацыя

14 мая 2014
На вугальнай шахце ў правінцыі Маніса адбыўся абвал. Загінулі больш чым 200 чалавек. З-за кароткага замыкання на глыбіні двух кіламетраў падарваўся трансфарматар, пачаўся пажар. Пры гэтым шахта засталася без электрычнасці, пад'ёмнікі спыніліся разам з вентыляцыйнай сістэмай. Пад зямлёй застаюцца яшчэ каля 200 чалавек.
У момант трагедыі ў забоі знаходзілася 787 працоўных. Шматлікім атрымалася выбрацца на паверхню самастойна, але большасць апынуліся ў пастцы. Зараз спецыялісты запампоўваюць унутр кісларод, каб выратаваць пакінутых людзей ад атручвання ўгарным газам. Такіх катастроф Турцыя не ведала больш чым 20 гадоў.