16 чалавек загінулі, больш за 600 пацярпелі. Магнітуда склала 6,4. Разбурэнняў менш, чым магло быць, паколькі эпіцэнтр знаходзіўся ў моры. Бліжэй усяго да яго знаходзіўся албанскі горад Дурэс. Тут абрынуліся некалькі будынкаў, і пад заваламі яшчэ могуць знаходзіцца людзі. Разгорнута маштабная пошукава-выратавальная аперацыя.
Гэта ўжо другое за тры месяцы землетрасенне ў Албаніі. Адчулі яго і жыхары Босніі і Герцагавіны, а таксама Чарнагорыі, Сербіі і Паўночнай Македоніі. Паводле слоў экспертаў, афтэршокі будуць заціхаць на Балканах не менш за месяц.
На захадзе Балканскага паўвострава расце лік ахвяраў самага магутнага за апошнія 30 гадоў землетрасення
26 ноября 2019













