На захадзе Аргенціны адбылося магутнае землетрасенне магнітудай 6,4

21 ноября 2016

Аб разбурэннях і пацярпелых пакуль інфармацыі няма. Аднак сейсмолагі не выключаюць абвальвання некаторых будынкаў непадалёк ад эпіцэнтра. Моцныя падземныя штуршкі зарэгістраваныя ў правінцыі Сан-Хуан, дзе перастала працаваць мабільная сувязь. Таксама водгаласы землетрасення адчуваліся ў чылійскай сталіцы Сант'яга.