На захад ЗША насоўваецца некалькі магутных тарнада

18 ноября 2013

Сярэдні Захад ЗША чакаюць вялікія праблемы. Сіноптыкі сцвярджаюць, што на рэгіён насоўваецца некалькі магутных тарнада. Пад іх уладай могуць апынуцца дамы больш за 50 мільёнаў амерыканцаў. Штат Ілінойс першы прыняў на сябе ўдар стыхіі. Дзясяткі дамоў разбурыў штармавы вецер. Паводле апошняй інфармацыі, пяць чалавек загінулі. Месцамі выпаў град памерам з тэнісны мяч.