На паўднёвы ўсход Аўстраліі абрушыўся шторм

21 апреля 2015

3 чалавекі загінулі, калі на паўднёвы ўсход Аўстраліі абрушыўся шторм. 4 дамы змеценыя патокам вады. Некалькі дзясяткаў чалавек акзаліся на дахах дамоў і ў легкавых аўтамабілях. Іх удалося выратаваць. Зараз больш як 200 тысяч дамоў штата Новы Паўднёвы Уэльс застаюцца без электрычнасці. Паліцыя перакрыла многія аўтамагістралі, каб пазбегнуць ДТЗ. Шквалістым ветрам паваленыя тысячы дрэў. Паводле слоў сіноптыкаў, панядзелак стаў самым дажджлівым днём у Сіднэі за апошнія амаль 15 гадоў.