На поўдні Вялікабрытаніі без святла застаюцца больш як 80 тысяч дамоў

29 марта 2016

На поўдні Вялікабрытаніі пасля разгулу атлантычнага шторму "Кэці" без святла застаюцца больш як 80 тысяч дамоў. Ліўні і моцны парывісты вецер да 170 кіламетраў за гадзіну прывёў да адмены дзясяткаў рэйсаў у аэрапорце Лондана, у руху цягнікоў і электрычак таксама ўзніклі перабоі. Часова закрытыя некаторыя ўчасткі аўтамагістраляў. А ў порце Дуўра спынены рух грузавых караблёў. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Паведамляецца аб некалькіх людзях, якія зніклі без вестак.