На поўдні Турцыі затрымалі пяць баевікоў "Ісламскай дзяржавы"

14 апреля 2017

На думку ўлад, яны рыхтавалі тэракты падчас рэферэндуму, які пройдзе ў краіне ў нядзелю. Адзін з затрыманых - грамадзянін Таджыкістана. Ідзе расследаванне. Нагадаем, 16 красавіка ў Турцыі адбудзецца галасаванне па пакеце змяненняў у Канстытуцыю. Згодна з папраўкамі, парламенцкую рэспубліку прапануецца ператварыць у прэзідэнцкую.