На поўдні ЗША бушуюць тарнада

12 апреля 2013

Шторм абрынуўся адразу  на некалькі штатаў. Адзін чалавек загінуў, яшчэ некалькі  атрымалі траўмы. У Місісіпі  бура  разбурыла дзясяткі дамоў, перакуленыя грузавыя аўтамабілі. Без энергазабеспячэння засталіся дзясяткі тысяч дамоў  на сярэднім захадзе ЗША. У Місуры ўлады ўвялі  рэжым надзвычайнай сітуацыі. А на Мінесоту і Паўднёвую Дакоту, нягледзячы на вясну,  абрынулася снежная бура. Сіноптыкі папярэджваюць жыхароў Алабамы, Фларыды і Джорджыі: небяспечны цыклон зараз рухаецца да іх.