На поўдні Польшчы знеслі чарговы мемарыял у гонар воінаў-вызваліцеляў

28 апреля 2021

У Шленскім ваяводстве дэмантавалі помнік савецка-польскаму братэрству па зброі. З цокаля былі знятыя фігуры двух салдат у ваеннай форме савецкага і польскага. Іх перанеслі на зачыненую тэрыторыю. Петыцыю ў абарону мемарыяла падпісалі больш як 200 чалавек. Яны прапанавалі пакінуць яго і змяніць назву на "Помнік тым, хто загінуў на франтах Другой сусветнай вайны". Аднак кіраўнік ваяводства ў выніку вырашыў кваліфікаваць яго як аб'ект, што прапагандуе камунізм. Усяго ў Польшчы толькі за мінулы год было знесена 6 помнікаў савецкім воінам.