На поўдні Польшчы бушуе непагадзь

6 июля 2013

Больш за ўсё дасталася гораду Руда-Сласка. За некалькі гадзін наймацнейшыя ліўні з градам ператварылі вуліцы і аўтамагістралі ў рэкі. Вада прыбывала з такой хуткасцю, што з машын, якія захраснулі ў струмені, вадзіцеляў прыйшлося эвакуіраваць на лодках. Паводле звестак сіноптыкаў, непагадзь на поўдні краіны падоўжыцца яшчэ некалькі дзён.