На поўдні Перу 15 чалавек загінулі ў выніку частковага абвальвання сцяны гатэля

28 января 2019

Надзвычайнае здарэнне на поўдні Перу. 15 чалавек загінулі ў выніку частковага абвальвання сцяны гатэля. Пацярпелі дзясяткі людзей. Улады лічаць, што прычынай сталі праліўныя дажджы. Яны не спыняліся ў горадзе Абанкай апошнія 5 дзён. Напярэдадні ў гасцініцы святкавалі вяселле. Многія госці танцавалі, калі на іх спачатку абвалілала сцяна, а потым і дах.