На поўдні Нідэрландаў адкрыўся першы ў свеце веласіпедны мост, надрукаваны на 3D-прынтары

18 октября 2017

На поўдні Нідэрландаў у горадзе Гемеерт адкрыўся першы ў свеце веласіпедны мост, надрукаваны на 3D-прынтары. Збудаванне даўжынёй 8 метраў вырабілі ў лабараторыі Тэхнічнага ўніверсітэта Эйндховена за тры месяцы. Унікальны мост з васьмі соцень слаёў бетону здольны вытрымаць вагу сарака грузавікоў.