На поўдні Італіі сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі

12 июля 2016

Тэрміновая інфармацыя ў гэтыя хвіліны прыходзіць з Італіі. На поўдні краіны ў правінцыі Бары сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі. Загінулі 12 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, электрычкі не падзялілі пуці. У момант аварыі ў іх знаходзілася шмат людзей. Пашкоджаны 5-6 вагонаў, тры з іх цалкам разбураныя. На месцы надзвычайнага здарэння працуюць медыкі і ратавальнікі. Рух цягнікоў прыпынены. Інцыдэнт адбыўся ў сельскай мясцовасці, куды складана дабрацца і дзе дрэнна працуе мабільная сувязь.