На поўдні Італіі паводка

16 октября 2015

Загінулі пяць чалавек. Ад праліўных дажджоў рака Калорэ выйшла з берагоў і затапіла горад Беневента. У населеным пункце закрыліся школы і адміністрацыйныя ўстановы, не працуюць магазіны. У пацярпелым ад стыхіі рэгіёне ідуць пошукава-выратавальныя работы. Да ліквідацыі наступстваў непагадзі прыцягнутыя супрацоўнікі ўпраўлення грамадзянскай абароны, якія пражываюць у суседніх гарадах, а таксама пажарнікі і вайскоўцы. Паводле слоў сіноптыкаў, у выхадныя дажджы спыняцца, аднак ужо ў пачатку наступнага тыдня непагадзь вернецца ў рэгіён.