На поўдні Францыі ў Ліёне сёння ўвечары спрацавала ўзрыўная прылада

24 мая 2019

Тэрміновая навіна з Францыі. На поўдні краіны ў Ліёне сёння ўвечары спрацавала ўзрыўная прылада. Яна была начыненая вінтамі, цвікамі і балтамі. Замініраваны скрутак узляцеў на паветра ў цэнтры горада на пешаходнай вуліцы. Параненыя 8 чалавек. Сярод пацярпелых - дзіця. Раён ачэплены. На месцы зараз працуюць ратавальнікі і паліцыя. Паводле непацверджаных звестак, за некалькі хвілін да выбуху бомбу ў торбе пакінуў чалавек на веласіпедзе. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон назваў выбух у Ліёне тэрактам.