На поўдні Францыі ліквідуюць наступствы моцных ліўняў
24 октября 2019
У ноч з аўторка на сераду ў рэгіёне выпала трохмесячная норма ападкаў. Струмені вады размылі чыгуначнае палатно. Сувязь парушана паміж буйнымі гарадамі дзевяці дэпартаментаў краіны. Улады абяцаюць аднавіць рух цягнікоў толькі к 4 лістапада.













