На поўдні Еўропы фіксуюць небяспечныя канцэнтрацыі смогу

17 января 2020
У розных гарадах поўдня Еўропы ў гэтыя дні фіксуюць небяспечныя канцэнтрацыі смогу. Паводле слоў спецыялістаў, гэта з-за працяглага перыяду цёплага і зацішнага надвор'я. У Сербіі і Харватыі жыхарам буйных гарадоў раяць не пакідаць дамы без крайняй неабходнасці і ўстрымацца ад фізічных нагрузак - у прыватнасці, гэта датычыцца  людзей з сардэчнай і дыхальнай недастатковасцю. У шматлікіх гарадах Італіі ўведзена забарона або абмежаванні на карыстанне транспартнымі сродкамі.