На YouTube забаранілі размяшчэнне відэазапісаў з чэленджамі, трукамі і гульнямі

16 января 2019

Адміністрацыя YouTube зрабіла больш жорсткімі правілы для карыстальнікаў. Відэахостынг увёў забарону на размяшчэнне відэазапісаў з чэленджамі, трукамі і гульнямі. Таксама пад забаронай будуць розыгрышы і спаборніцтвы, удзел у якіх можа выклікаць цяжкія эмацыянальныя перажыванні ў дзяцей. Забаронены і пранкі, мэта якіх пераканаць ахвяру розыгрышу ў тым, што яна знаходзіцца ў небяспецы, хоць насамрэч гэта не так. На змяненне свайго кантэнту карыстальнікам далі два месяцы. Далей за кожнае парушэнне будзе папярэджанне. Пасля трох заўваг канал з усімі відэа будуць блакіраваць.