На Японію абрушыўся моцны тайфун "Хагібіс"

12 октября 2019

На Японію абрушыўся самы моцны за апошнія 60 гадоў тайфун "Хагібіс". У краіне абвясцілі вышэйшую ступень пагрозы. Адзін чалавек загінуў, яшчэ пяць пацярпелі ад удару стыхіі. Тайфун выклікаў у Токіа парывы ветру хуткасцю больш як 65 метраў за секунду. У выніку паваленыя дрэвы, слупы ліній электраперадач і перавернутыя аўтамабілі. Больш як 15 мільёнаў чалавек рыхтуюцца да эвакуацыі.