На Японію абрынуўся магутны тайфун "Факсай"

9 сентября 2019
Адзін чалавек загінуў, яшчэ каля сарака пацярпелі. Стыхія пакінула без святла амаль мільён будынкаў у Токіа і суседняй з ім прэфектуры Тыба. Акрамя таго, дажджы выклікалі апоўзень. У некаторых раёнах вецер выбіў шкло ў  дамах, паваліў дрэвы і будаўнічыя рыштаванні. Зараз вецер сціх, рух транспарту аднаўляецца, аднак школы ў японскай сталіцы закрыты. У міжнародным аэрапорце горада адменена каля трохсот авіярэйсаў.