На выбарах у парламент Вялікабрытаніі перамагаюць прыхільнікі Брэксіту

13 декабря 2019
Карт-бланш на Брэксіт або чыстая перамога Борыса Джонсана. Паводле даных экзітполаў, кансерватары атрымліваюць абсалютную большасць у парламенце Злучанага Каралеўства. Датэрміновыя выбары адбыліся напярэдадні. Паводле папярэдніх даных, у Кансерватыўнай партыі на чале з прэм'ерам Джонсанам - 368 месцаў у Палаце абшчын з 650. На практыцы гэта азначае, што партыя зможа прымаць патрэбныя ёй законапраекты, і тады, як раней паабяцаў Джонсан, Вялікабрытанія фармальна выйдзе з саставу Еўрасаюза да канца студзеня 2020 года, а фактычна – пасля заканчэння пераходнага перыяду. 
Ужо сёння вынікі датэрміновых выбараў будуць падведзеныя. У галоўных сапернікаў кансерватараў - лейбарыстаў -  пакуль толькі 191 мандат.