На выбарах у Латвіі перамагла сацыял-дэмакратычная партыя "Згода"

8 октября 2018

Сталі вядомыя вынікі парламенцкіх выбараў у Латвіі. Перамагла сацыял-дэмакратычная партыя "Згода", якую ўзначальвае мэр Рыгі Ніл Ушакоў. Яна выяўляе інтарэсы рускамоўнага насельніцтва. Партыя атрымае 23 месцы ў Сейме, дзе засядаюць 100 дэпутатаў. Другое месца занялі цэнтрысты, трэцяе - новая кансерватыўная партыя. Аднак супрацоўнічаць з лідарам, паводле даных латвійскіх СМІ, яны не маюць намеру, таму "Згода" ці ледзь зможа сфарміраваць урад.