На вераснёвых парламенцкіх выбарах у Германіі верагодным сапернікам Ангелы Меркель стане Марцін Шульц. Сацыял-дэмакратычная партыя напярэдадні вылучыла былога спікера еўрапарламента кандыдатам на пасаду канцлера. Афіцыйна яго зацвердзяць 19 сакавіка на пазачарговым з'ездзе СДПГ. Раней аб планах балаціравацца на чацвёрты тэрмін ад блока Хрысціянска-дэмакратычнага і Хрысціянска-сацыяльнага саюзаў заявіла Ангела Меркель. На думку экспертаў, перадвыбарная кампанія ў Германіі будзе няпростай з-за міграцыйнага крызісу.
На выбарах у Германіі сапернікам Ангелы Меркель стане Марцін Шульц
30 января 2017













