На выбарах прэзідэнта Украіны лідзіруе Уладзімір Зяленскі

1 апреля 2019

Ва Украіне аб'яўляюць прамежкавыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Лідзіруе Уладзімір Зяленскі. Ён набірае каля траціны галасоў выбаршчыкаў. У другі тур выходзіць і дзеючы кіраўнік дзяржавы Пётр Парашэнка.  У яго прыкладна ўдвая менш галасоў, чым у шоумена. У штабе Юліі Цімашэнкі настойваюць, што паводле  іх падлікаў, другое месца ў выніку можа дастацца лідару «Батькивщины».    Адзначаецца, што выбары ва Украіне прайшлі досыць спакойна, без масавых пратэстаў і вулічных беспарадкаў. Яўка складае 63 %. Цэнтрвыбаркам абяцае падвесці вынікі выбарчага працэсу да 10 красавіка.  Другі тур галасавання адбудзецца 21  красавіка.