На ўсходзе Украіны ўступіў у сілу рэжым спынення агню

1 сентября 2016

Адпаведная дамоўленасць была дасягнутая на перамовах трохбаковай кантактнай групы ў Мінску 26 жніўня. Як тады адзначыла прадстаўнік Кіева ў гуманітарнай падгрупе, першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады Ірына Герашчанка, перамір'е асабліва актуальнае ў сувязі з пачаткам навучальнага года. Выкананне рэжыму цішыні пацвердзілі ў Кіеве і Данецку. Прадстаўнікі ж самаабвешчанай ЛНР заяўляюць, што на тэрыторыі Луганскай вобласці перамір'е доўжылася крыху менш за гадзіну. Пацвярджэння гэтай інфармацыі ад назіральнікаў пакуль няма.