На ўсходзе Украіны ўспыхнулі масавыя акцыі пратэсту

7 марта 2014

У Данецку не сціхае супрацьстаянне паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Майдана. Не абышлося без затрыманняў. У Адэсе сітуацыя больш спакойная, але там лідары грамадскіх арганізацый сфарміравалі штаб пратэсных сіл. Яны маюць намер прымусіць Кіеў прыслухацца да меркавання жыхароў рэгіёнаў і дабіцца дэцэнтралізацыі ўлады ў краіне.