На ўсходзе Украіны працягваюцца ўзброеныя сутыкненні

30 мая 2014
На ўсходзе Украіны працягваюцца ўзброеныя сутыкненні мясцовых вайскоўцаў з апалчэнцамі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай рэспублік. Так, паводле звестак некаторых СМІ, у горадзе Аляксандраўск у выніку штурму ваеннай часці ўнутраных войскаў прыхільнікам федэралізацыі атрымалася ўзяць у палон 20 байцоў Нацыянальнай гвардыі. Раней паведамлялася, што ў выніку сутыкнення ў раёне Аляксандраўска на складзе ваеннай часці пачалі дэтаніраваць боепрыпасы. Напярэдадні, нагадаем, пад Славянскам быў збіты грузавы верталёт Мі-8 Узброеных Cіл Украіны. Паводле афіцыйных звестак, загінулі 14 чалавек.