На ўсходзе Украіны працягваецца адвядзенне цяжкіх узбраенняў
2 марта 2015
Узаемны працэс праходзіць паводле мінскіх дамоўленасцяў, графікаў і пад кантролем АБСЕ. Пасля завяршэння аперацыі пачнецца стварэнне зоны бяспекі. Тым часам Вярхоўная рада Украіны на гэтым тыдні - меркавана, ужо заўтра - пачне разгляд законапраекта аб увядзенні міратворцаў на тэрыторыю Данбаса.













