На ўсходзе Украіны мінулая ноч прайшла спакойна

24 мая 2014

На ўсходзе Украіны пасля жорсткіх сутыкненняў напярэдадні мінулая ноч прайшла больш-менш спакойна. Асобныя выстралы былі чутныя ў Славянску і яго наваколлях. Паведамленняў наконт ахвяр, пацярпелых або якіх-небудзь разбурэнняў не паступала. Кіраўнік Службы бяспекі Валянцінаў Налівайчанка аб'явіў аб прыпыненні сілавой аперацыі на ўсходзе краіны ў дзень прэзідэнцкіх выбараў. Сёння ў краіне дзень цішыні - забаронена любая агітацыя. Галасаванне адбудзецца заўтра. У выбарах удзельнічаюць 20 кандыдатаў. Асноўная барацьба разгорнецца паміж бізнесменам Пятром Парашэнкам і экс-прэм'ерам Юліяй Цімашэнкай.