Аб гэтым заявіў прэзідэнт Парашэнка. У першую чаргу пакет мер прадугледжвае спыненне агню і правядзенне мясцовых выбараў. Таксама Парашэнка падтрымаў ідэю датэрміновых выбараў у Вярхоўную раду. Паміж тым, сітуацыя на Данбасе застаецца напружанай. Сёння ў Луганскай вобласці ў выніку прамога траплення мінамётнага снарада загінулі журналіст і гукааператар тэлеканала Расія. Аператару здымачнай групы атрымалася выратавацца - паведамляюць СМІ. У той жа час першы віцэ-прэм'ер Украіны агучыў страты ўкраінскіх сілавікоў. Паводле дадзеных Віталя Ярэмы, за час антытэрарыстычнай аперацыі загінулі 125 вайскоўцаў і супрацоўнікаў МУС краіны. Разам з тым, некаторыя ваенныя эксперты лічаць, што агульныя страты асабістага складу ўкраінскай арміі, унутраных войскаў і дабраахвотніцкіх фарміраванняў набліжаюцца да трох тысяч чалавек. Ваеннай тэхнікі, уключаючы самалёты, верталёты і бронемашыны, да ста адзінак.
І сёння Расія ўнесла ў Савет Бяспекі ААН абноўлены праект рэзалюцыі па Украіне. У тэксце дакумента змяшчаюцца спасылкі на асноўныя паняцці міжнароднага права - суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць. Усяго за апошнія тыдні Расія прапанавала два праекты рэзалюцыі па Украіне: першы дакумент насіў гуманітарны характар, другі - палітычны.














