На ўсходзе ЗША бушуе шторм "Райлі"

3 марта 2018

Ахвярамі стыхіі сталі не менш за 5 чалавек. Больш чым 2 мільёны засталіся без электраэнергіі. Адменены звыш 3 тысяч авіярэйсаў з аэрапортаў Нью-Ёрка, Філадэльфіі і Бостана. Прыпынены чыгуначныя зносіны. Шторм прынёс ва ўзбярэжныя раёны снег і ледзяны дождж. Зараз небяспеку для жыхароў уяўляе пагроза падтаплення. Многія вуліцы на метр з лішнім пакрытыя ледзяной вадой. На тэрыторыі штатаў Мэрыленд і Віргінія ўведзена надзвычайнае становішча. У Вашынгтоне ўраган з парывамі больш чым 100 кіламетраў за гадзіну вырывае дрэвы і дарожныя знакі. Улады аб’явілі, што закрыты ўсе федэральныя ўстановы.