На Усходзе адзначаюць Малы Новы год

28 января 2019

З гэтага моманту ў кітайцаў пачынаецца падрыхтоўка да галоўнага свята - Чуньцзё. Яно наступіць 5 лютага і пройдзе пад сімвалам Жоўтай Земляной Свінні. Новы год паводле месячнага календара - любімае свята ў жыхароў Кітая. Ужо зараз небасхіл над мноствам кітайскіх правінцый зіхаціць неверагоднымі вогненнымі шоу. Феерверкі тут даўно сталі сімвалам радасці і чакання цуду. Так, жыхары Ганконга вераць у тое, што святочны салют здольны абараніць ад злых сіл і негатыву.