На ўсходзе Кітая адбыўся ўзрыў

26 ноября 2017

На ўсходзе Кітая ў прамзоне горада Нінбо ў правінцыі Чжэцзян адбыўся ўзрыў. Не менш як два чалавекі загінулі, яшчэ 30 параненыя. У партовым раёне Цзянбэй націскной хваляй былі разбураныя будынкі. З дамоў сарваныя дахі, а ў жылых і гандлёвых памяшканнях у радыусе кіламетра часткова выбітае шкло. Прычына ўзрыву высвятляецца.