На ўсходзе Канады пажарным прыйшлося даставаць з ракі дзікага лася

13 декабря 2016

У Інтэрнэце з'явіліся кадры нестандартнай выратавальнай аперацыі. У гарадку Шэдзяк на ўсходзе Канады пажарным прыйшлося даставаць з ракі дзікага лася, ён праваліўся пад лёд. Каб вызваліць жывёліну з халоднага палону, у замерзлай рацэ ратавальнікамі прыйшлося пракладваць каляіну з дапамогай сякер. Уся аперацыя заняла каля гадзіны. У выніку лось сам даплыў да берага і выбраўся на сушу.